ON THE EXPORT OF FLAX FROM THE BELARUSIAN PROVINCES OF THE RUSSIAN EMPIRE (10TH-50TH YEARS OF THE 19TH CENTURY)
Abstract
The article reveals the role of certain Belarusian provinces in the export trade of linengoods in the 1810s – 1850s. A number of counties of Vitebsk and Vilna provinces adjacent to theWestern Dvina water basin were engaged in flax cultivation and its export to the port of Riga. Thesale of flax and flaxseed in Vitebsk province was of particular importance for landowners andpeasants. The foreign trade in flax and seed served these estates as an essential means of supportingtheir material condition and obtaining money to pay state taxes.
Full text
10 РЕШЕНИЕ АГРАРНОГО ВОПРОСА И ВНЕДРЕНИЕ ДОСТИЖЕНИЙ АГРАРНОЙ НАУКИ В СЕЛЬСКОЕ ХОЗЯЙСТВО БЕЛАРУСИ THE SOLUTION TO THE AGRARIAN QUESTION AND INTRODUCTION OF AGRICULTURAL RESEARCH ACHIEVEMENTS INTO THE AGRICULTURE OF BELARUS УДК 94:339.166.8:633.521(476)(091)“18” https://doi.org/10.5281/zenodo.17097893 А. У. Ерашэвіч Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Мінск, Беларусь АБ ВЫВАЗЕ ЛЬНУ З БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (10-Я – 50-Я ГГ. XIX СТ.) Анатацыя. У артыкуле раскрываецца роля пэўных беларускіх губерняў у вывазным гандлі льнянымі таварамі ў 1810-я – 1850-я гг. Прылеглыя да воднага басейну Заходняй Дзвіны шэраг паветаў Віцебскай і Віленскай губерняў займаліся развядзеннем льну і яго эскпартам у Рыжскі порт. Асаблівае значэнне для памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак мела рэалізацыя льну і льнянога семя ў Віцебскай губерні. Знешні гандаль льном і семем служыў гэтым саслоўям істотным сродкам для падтрымкі матэрыяльнага стану і атрымання грошай з мэтай выплаты дзяржаўных падаткаў. Ключавыя словы: лён, вывазны гандаль, беларускія губерні, даходы. Для цытавання. Ерашэвіч, А. У. Аб вывазе льну з беларускіх губерняў Расійскай імперыі (10-я – 50-я гг. XIX ст.) / А. У. Ерашэвіч // Сельское хозяйство Беларуси сквозь призму научных исследований : докл. III Междунар. науч. конф., приуроч. к 80-летию Победы в Великой Отечеств. войне, Минск, 26 сент. 2025 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Белорус. с.-х. бка им. И. С. Лупиновича, Ин-т истории ; редкол.: Ю. О. Каракулько (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2025. – С. 10–18. А. В. Ерошевич Белорусский государственный экономический университет, Минск, Беларусь О ВЫВОЗЕ ЛЬНА ИЗ БЕЛОРУССКИХ ГУБЕРНИЙ РОССИЙСКОЙ ИМПЕРИИ (10-Е–50-Е ГГ. XIX В.) Аннотация. В статье раскрывается роль определённых белорусских губерний в вывозной торговле льняными товарами в 1810-х – 1850-х гг. Прилегающие к водному бассейну Западной Двины ряд уездов Витебской и Виленской губерний занимались разведением льна и его эскпортом в Рижский порт. Особенное значение для помещичьих и крестьянских хозяйств имела реализация льна и льняного семени в Витебской губернии. Внешняя торговля льном и семенем служила этим сословиям существенным средством для поддержки материального состояния и получения денег с целью выплаты государственных налогов. Ключевые слова: лён, вывозная торговля, белорусские губернии, доходы.
11 Aliaksandr V. Yerashevich Belarusian State Economic University, Minsk, Belarus ON THE EXPORT OF FLAX FROM THE BELARUSIAN PROVINCES OF THE RUSSIAN EMPIRE (10TH-50TH YEARS OF THE 19TH CENTURY) Abstract. The article reveals the role of certain Belarusian provinces in the export trade of linen goods in the 1810s – 1850s. A number of counties of Vitebsk and Vilna provinces adjacent to the Western Dvina water basin were engaged in flax cultivation and its export to the port of Riga. The sale of flax and flaxseed in Vitebsk province was of particular importance for landowners and peasants. The foreign trade in flax and seed served these estates as an essential means of supporting their material condition and obtaining money to pay state taxes. Keywords: flax, export trade, Belarusian provinces, revenues. For citation. Yerashevich A. V. On the export of flax from the Belarusian provinces of the Russian Empire (10th-50th years of the 19th century). Agriculture of Belarus through the prism of scientific research : proceedings of the III International scientific conference dedicated to the 80th anniversary of the Victory in the Great Patriotic War, Minsk, September 26, 2025. Minsk, 2025, pp. 11–18 (in Belarusian). Вырошчванне льну ў якасці прадзільнай і алейнай расліннай культуры на тэрыторыі Беларусі вядома здаўна. Льняное валакно было асноўнай сыравінай для вырабу ільняных тканін, нітак, адзення, вяровак і інш. З льнянога семя атрымлівалі ільняны алей. Ільняную макуху маглі выкарыстоўваць на корм жывёле. Лён быў значным экспартным таварам. Праўда пасевы льну выклікалі паслядоўнае высільванне глебы. Да сярэдзіны XIX ст. якасць льну не патрабавала празмернай ачысткі яго валакна. Асаблівае значэнне ігралі пасевы льну ў маладаходнай па ўзроўні з іншымі беларускімі Віцебскай губерні. Тут рэалізацыя таварнага льну ператварылася для многіх памешчыкаў ў неабходнасць для спраўнай выплаты дзяржаўных падаткаў. Землеўладальнікі сталі патрабаваць ад сялян не выплат аброкаў грашыма, а ўзносам замест іх пэўнай колькасці таваранага льну натурай. Толькі заможныя гаспадары, якія мелі ад 50 да 100 руб. сер. запасу, не сеялі льну [1, с. 220, 221]. У маёнтках непадалёк ад Заходняй Дзвіны памешчыкі Віцебскай губерні мелі значныя даходы ад льну і льновырабаў, якія складалі ад 20 да 50 % усіх грашовых паступленняў ад продажу сельскагаспадарчых прадуктаў [2, с. 392]. Інвентар маёнтка Марцінкова Віцебскага павета сведчыў, што для памешчыкаў галоўным спосабам выручкі грошай для выплаты дзяржаўных падаткаў і задавальнення дамашніх выдаткаў быў продаж таварнага
12 льну. Іншыя вырабы і заняткі былі абмежаванымі і нязначнымі па долі грашовых даходаў [3, с. 373]. Міністэрства дзяржмаёмасцей 31.12.1843 г. выдала цыркуляр аб развядзенні льну. Палатам дзяржаўных маёмасцей было дадзена асобнае настаўленне. У мэтах заахвочвання льнаводства сярод сялян указам Сената ад 4.05.1853 г. ім было дазволена гандляваць ім без асаблівых дазволаў і пасведчанняў. Большую частку таварнага льну ў Віцебскай губерні давалі скарбовыя сяляне Полацкага, Лепельскага, Дрысенскага, Себежскага і іншых прылеглых да порта інфлянцкіх паветаў. Санная дарога зімой у Рыгу была для сялян галоўнай крыніцай аплаты дзяржаўных падаткаў і падтрымкі дабрабыту. Найбольш займаліся гандлем ільну і пянькі ў Полацкім павеце [4, с. 257, 260]. У Рыгу лён звозіўся для яго наступнага продажу і пакупкі ў горадзе солі. Селянін ў пачатку 1850-х гг. за прывезеныя 5–6 пудоў льну ў Рыгу закупляў там 8 пудоў солі і меў 4 цалковых (сярэбраных рублёў – А. Е.) [1, с. 221, 222]. Пераапрацаваны лён куплялі за грошы ў выглядзе галандскага палатна [5, с. 51]. У 1848 г. дзяржаўныя сяляне Віленскай губерні сабралі 95 770 пудоў льну (каля 45 % збору губерні) [6, л. 60], але ў 1849 г. толькі 36 098 пудоў, а ў 1850 г. 6 974 пуда. З паўчвэрці засеянага льнянога семя ў Віцебскай губерні атрымлівалі не больш 6 пудоў звычайнага ўраджаю льну, кошт якога ў месцы збору ў пачатку 1850-х гг. даходзіў да сумы не больш 10 руб. сер. за беркавец (у Віцебскай губерні беркавец вылічаўся ў 12,5 пудоў, але ў Віленскай губерні вагаўся паміж 10–12 пудамі – А. Е.) [1, с. 219]. У Ковенскай губерні чысты прыбытак ад льну у 1850-х гг. складаў больш 45 руб. за беркавец [7, с. 383]. Зразумела, што ў Віцебскай губерні ўраджаі льну і цэны на яго не былі пастаяннымі і вагаліся ў залежнасці ад частых няўродаў хлеба, спрыяльнай знешнеэканамічнай кан’юнктуры, кошту транспарціроўкі, іншых абставін. Пасля вайны 1812 г. па Віцебскай губерні адзначалася скарачэнне замежнага попыту, паступовы заняпад рыначных цэн на тавары, скарачэнне воптавага гандлю, абароту капіталаў і крэдыту. Калі за лён да 1822 г. давалі 50–60 руб. сер. за беркавец, то ў 1827 г. толькі 20–26 руб. сер. за беркавец [8, арк. 88, 88 адв.]. У 1848 г. у Віцебскай губерні было выраблена 357 810 пудоў ці прыкладна 28 624,8 беркаўцаў льну коштам у
13 715 620 руб. сер. [9, с. 175, 176]. Але ўжо ў 1850 г. у Віцебскай губерні сабралі 23 442 беркаўцаў льну, у тым ліку ў 6 беларускіх паветах да 10 707,12 беркаўцаў (45,67 %). У 1850 ці 1851 г. кошт льну ацэньваўся ў 589 860 руб. сер. [10, арк. 4 адв.]. Прадажны кошт таварнага льну ў Полацкім павеце ў гэтым годзе быў ад 1,1 да 1,25 руб. за пуд, у Суражскім – ад 1 да 3 руб. за пуд (семя каштавала 4 руб.), у Гарадоцкім – ад 22 да 26 руб. за беркавец, у Дрысенскім – ад 24 да 28 руб. за беркавец, у Віцебскім – ад 24 да 30 руб. за беркавец, у Лепельскім – 33 руб. за беркавец. Адным словам, кошт таварнага льну залежыў ад блізасці сплаўных водных шляхоў зносін [11, арк. 4–5, 23–24, 28–29, 36–37, 40–41, 50–51]. Да прыкладу, сярэдні кошт ад збору льну ў Віцебскай губерні ў 1850 г. складаў 25,11 руб. за беркавец (каноплей толькі 6 руб. за беркавец). За чвэрць цукровых буракоў давалі 1,891 руб., а яблынь і груш – 4,18 руб. [11, арк. 55– 56]. Транспарціроўка льну і льнянога семя да прыстаняў часам складала амаль 1/3 кошту груза [12, с. 134]. У 1840-х – 1850-х гг. у Віцебскай губерні выраблялася для продажу льну-валакна на суму ад 600 тыс. да 1 млн. руб., акрамя семені і масла. Паводле справаздач губернатараў за 1846 і 1848 гг. лён выступаў галоўным прадметам знешняга гандлю Віцебскай губерні [13, л. 44–45; 14, л. 44; 15, с. 175]. Аднак да 1850-х гг. цэны на лён і пяньку на замежных рынках упалі ў сувязі з канкурэнцыяй таннага індыйскага канатніка і замяшчэннем баваўляльнапапяровых тканін палатнянымі [16, с. 132]. Калі ў 1841 г. у Рыгу з Віцебскай губерні было вывезена льну на 300 тыс. руб. (100– 120 тыс. пудоў) (па іншых даных 226 290 пудоў льну коштам у 1,75 руб. за пуд) [17, арк.122], то ў 1856 г. 80 тыс. пудоў [18, л. 29 об.; 19, л. 14]. Тым не менш, афіцыйныя звесткі губернатарскіх справаздач не зусім дакладныя (у іх не заўсёды фіксаваўся экспарт льнянога семя) і патрабуюць удакладненняў. Так, даныя грузапатокаў з Віцебскай прыстані сведчаць, што ў 1811 г. з яе было адпраўлена 3 тыс. пудоў льнянога семя, у 1812 г. – 1 190 пудоў льнянога семя і 1 110 беркаўцаў (13 875 пудоў) льну, у 1813 г. – 3 563 пудоў льнянога семя і 734 беркаўцаў (9 175 пудоў) льну, у 1814 г. – 3 930 пудоў льнянога семя і 1 290 беркаўцаў (16 125 пудоў) льну, у 1859 г. – 93 тыс. пудоў льнянога семя і 81 тыс. пудоў льну і кудзелю («кудзель», «кудзеля» – ачышчанае вычасанае ад костры валакно льну, прыгатаванае для
14 прадзення – А. Е.), у 1860 – 124 тыс. пудоў льнянога семя і 108 тыс. пудоў льну і кудзелю [20, с. 288–289; 21, с. 422, 426–427; 22, прилож., с. 4–5]. Адным словам, з 1814 па 1860 гг. вываз льнянога семя з прыстані губернскага цэнтра Віцебскай губерні павялічыўся ў 31,5 раз, а льну і кудзелю амаль у 6,7 раза. Пяньку і лён таксама экспартавалі да Рыгі і з паветаў Магілёўскай губерні, у асноўным з Магілёўскага, Быхаўскага, Рагачоўскага, Чэрыкаўскага [23, арк. 16–16 адв.]. Меншае значэнне меў збыт льну ў Гродзенскай губерні. Паводле звестак гарадской і земскай паліцый у 1815 г. з паветаў і гарадоў Гродзенскай губерні за граніцу было вывезена толькі 6 004 пудоў льну [24, арк. 89]. Акрамя Віцебскай другім значным цэнтрам развядзення і гандлю льном была Віленская губерня. Праўда, ён вывозіўся ў асноўным з Вілейскага, Ашмянскага і асабліва Дзісенскага паветаў і ў нязначных памерах з Лідскага і Свянцянскага [25, с. 470; 26, л. 15]. У 1854 г. у адным Дзісенскім павеце ў памешчыцкіх маёнтках штогод збывалі да 74 тыс. пудоў льняных вырабаў у Рыгу. У астатніх Віленскім і Трокскім паветах Віленскай губерні лён выкарыстоўваўся толькі на мясцовыя патрэбы [27, l. 19–19v.]. У 1849 г. у Віленскай губерні было сабрана у памешчыцкіх маёнтках 109 602 пуда (8 768,16 беркаўцаў), а на палях дзяржаўных сялян 36 098 пудоў (2 887,84 беркаўцаў), разам 11 656 беркаўцаў льну [28, л. 116]. Па даных за 1857 г. у 5 беларускіх паветах Віленскай губерні сабралі 124 500 пудоў ці 9 960 беркаўцаў льну, у тым ліку найбольш усяго ў Дзісенскім (71 тыс. пудоў ці 5 680 беркаўцаў, альбо 57,03 %) [29, l. 4–5, 7–8, 10–11, 13–14, 19–20, 22–23, 25–26, 30]. Яшчэ адным рэгіёнам збыту льну была Ковенская губерня. У 1843–1847 гг. лён даваў каля 10 % сумы яе экспарту. У 1858 г. з Ковенскай губерні ў Рыгу было накіравана 648 026 пудоў (64 802 беркаўца) льну, у тым ліку 160 тыс. пудоў (24,69 %) з Новааляксандраўскага павета [30, с. 339]. Распаўсюджаны ў Новааляксандраўскім павеце асабліва каштоўны так званы ракішскі (па маёнтку Ракішкі Р. Тызенгауза) лён, які карыстаўся асаблівым попытам на знешнім рынку, па белізне і даўжыні валакна не меў роўнага па якасці ў імператарскай Расіі і не саступаў бельгійскаму. Усяго па падліках І. Грасманэ, з Беларусі ў Рыгу ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. паступала, паводле даных афіцыйнай
15 рэгістрацыі, 50 % таварнага льну. Галоўным рэгіёнам па вырошчванні льнянога валакна была Пскоўская губерня, аднак большасць пастаўшчыкоў льну пражывала ў гарадах Беларусі, таму дастаўляемы ў Рыгу лён з Пскоўскай, Смаленскай і іншых губерняў называўся беларускім. 30–40 % ад агульнай колькасці таварнага льну паступала з Літвы, 8 % з Курляндыі, 6–7 % з Ліфляндыі, Пскоўскай, Смаленскай губерняў [31, с. 176–177, 179–180, 181]. У 1838–1842 гг. з Беларусі ў Рыгу для наступнага замежнага гандлю штогод дастаўлялі ў сярэднім да 703 тыс. пудоў льну, ці амаль палову яго прывозу ў порт. У 1859–1862 гг. у структуры экспартных тавараў на долю лёну і паклі ў Віцебскай губерні прыпадала 18,75 % (найбольш значны паказчык у Валагодскай губерні – 50,46 %) [32, с. 157–160]. Такім чынам, з беларускага краю ў Рыгу ў 1810-х –1850-х гг. экспартавалася да 50 % таварнага льну агульнага аб’ёму прывозу ў гэты порт. На вывазе льну спецыялізавалася шэраг паветаў Віцебскай і Віленскай губерняў, прылеглых да воднага басейну Заходняй Дзвіны. Асаблівае значэнне для памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак мела рэалізацыя льну і льнянога семя для Віцебскай губерні, бо знешні гандаль льном і семем служыў гэтым саслоўям істотным сродкам для падтрымкі матэрыяльнага стану і атрымання грошай з мэтай выплаты дзяржаўных падаткаў. Спіс выкарыстаных крыніц: 1. Анимелле, Н. Быт белорусских крестьян / Н. Анимелле // Этнографический сборник, издаваемый Императорским Русским географическим обществом. – СПб., 1854. – Вып. 2. – С. 111–268. 2. Чепко, В. В. Рост товарности помещичьего хозяйства Белоруссии в первой половине XIX в. / В. В. Чепко // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы, 1962 г. / Акад. наук СССР, Акад. наук БССР ; ред.: В. К. Яцунский [и др.]. – Минск, 1964. – С. 389–397. 3. Чепко, В. В. Некоторые вопросы состояния хозяйства помещичьих крестьян в первой половине XIX века / В. В. Чепко // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы, 1960 г. / Акад. наук СССР, Акад. наук УССР ; ред.: В. К. Яцунский [и др.]. – Киев, 1962. – С. 363–377. 4. Падбярэскі, Р. Лісты пра Беларусь / Р. Падбярэскі ; пер. з пол. М. Хаўстовіча // Шляхам гадоў : гіст.-літ. зб. / рэдкал.: Г. Кісялёў [і інш.]. – Мінск, 1994. – Вып. 4. – С. 249– 266. 5. Гибер фон Грейфенфельс, И. Несколько данных к улучшению быта крестьян Витебской губернии / И. Гибер фон Грейфенфельс // Журнал землевладельцев. – 1859. – № 18. – С. 47–54. 6. Российский государственный исторический архив (РГИА). – Ф. 1281. Оп. 4. Д. 80. 7. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. – СПб. : Тип. т-ва «Общественная польза», 1861. – [2], X, XII, [1], 743, [3] с.
16 8. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). – Ф. 1297. Воп. 1. Спр. 2775. 9. Военно-статистическое обозрение Российской империи : [в 17 т.] / изд. при 1-м отднии Департамента Генер. штаба. – СПБ. : Тип. Департамента Генер. штаба, 1848–1858. – Т. 8, ч. 1 : Витебская губерния / сост. генерал-майор Без-Корнилович. – 1852. – 267 с. 10. НГАБ. – Ф. 1430. Воп. 1. Спр. 21889. 11. НГАБ. – Ф. 1430. Воп. 1. Спр. 20274. 12. Романовский, Н. Т. Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII – первая половина XIX в.) / Н. Т. Романовский. – Минск : [б. и.], 1966. – 427 с. 13. РГИА. – Ф. 1281. Оп. 4. Д. 46 а. 14. РГИА. – Ф. 1281. Оп. 4. Д. 89 а. 15. Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии: с привосокуплением и других сведений к ней же относящихся / сост. М. О. Без-Корнилович. – СПб. : Тип. 3-го Отд-ния собств. Е. и. вел. канцелярии, 1855. – 355 с. 16. Кернажыцкі, К. І. Гаспадарка прыгоннiкаў на Беларусi ў канцы XVIII i першай палове XIX ст.: да праблемы разлажэння феадалізму ў Беларусі / К. І. Кернажыцкі. – Мінск : Выд-ва Беларус. акад. навук, 1935. – 271 с. 17. НГАБ. – Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 125. 18. РГИА. – Ф. 1281. Оп. 4. Д. 66. 19. РГИА. – Ф. 1281. Оп. 6. Д. 81. 20. Матэрыялы да гісторыі мануфактуры Беларусі ў часы распада феадалізма = Materials to the history of manufacture of White-Russia of the period of the downfall of feudalism : у 2 ч. / Беларус. акад. навук, Ін-т гісторыі ; адк. рэд. В. К. Шчарбакоў. – Менск : Выд-ва Беларус. акад. навук, 1934–1935. – № 2 : [I. Статыстыка 1841–1864], [II. Урадавыя мерапрыемствы 1793–1861] / прадм. В. К. Шчарбакова. – 1935. – XXIII, 380 с. 21. Белоруссия в эпоху феодализма : сб. док. и материалов : [в 4 т.] / Акад. наук БССР, Ин-т истории, Арх. упр. МВД БССР. – Минск : Изд-во Акад. наук БССР, 1959–1979. – Т. 3 : Воссоединение Белоруссии с Россией и её экономическое развитие в конце XVIII – первой половине XIX века (1772–1860) / сост.: В. В. Чепко, В. В.Шатилло. – 1961. – 626 с. 22. Раевский, М. Н. Западный район экспедиции по изучению хлебной торговли и производительности России : [в 2 ч.] / М. Н. Раевский. – СПб. : Тип. бр. Пантелеевых, 1874– 1876. – Ч. 2 : Район Западной Двины и верховьев Днепра. – 1876. – IV, II, 129, 28 c. (168 с. разд. паг.). 23. НГАБ. – Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 975. 24. НГАБ у Гродне. – Ф. 1. Воп. 1. Спр. 561. 25. Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния / сост. А. Корева. – СПб. : Тип. И. Огризко, 1861. – [VIII], [V], 804 с. 26. РГИА. – Ф. 1281. Оп. 6. Д. 73. 27. Lietuvos Valstybės Istorios Archyvas (LVIA). – F. 378. Ap. 121. Bib. 379. 28. РГИА. – Ф. 1281. Оп. 5. Д. 80. 29. LVIA. – F. 388. Ap. 1. Bib. 249. 30. Неупокоев, В. И. Перестройка некоторых помещичьих хозяйств Литвы во второй трети XIX века / В. И. Неупокоев // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы, 1961 г. / Акад. наук СССР, Акад. наук Латв. ССР ; ред.: В. К. Яцунский [и др.]. – Рига, 1963. – С. 331– 348. 31. Грасмане, И. Э. Значение водного пути реки Даугавы в доставке экспортных товаров в Ригу в конце XVIII и первой половине XIX в. / И. Э. Грасмане // Экономические связи Прибалтики с Россией : сб. ст. / Акад. наук Латв. ССР, Ин-т истории ; ред. А. К. Бирон. – Рига, 1968. – С. 173–186.
17 32. Обозрение внутреннего судоходства по рекам Европейской России в период 1859– 1862 гг. // Сборник сведений и материалов по ведомству Министерства финансов. – 1866. – Т. 1, кн. 2. – С. 135–160. References: 1. Animelle N. Everyday life of Belarusian peasants. Ethnographic collection, published by the Imperial Russian Geographical Society. St. Petersburg, 1854, iss. 2, pp. 111–268 (in Russian). 2. Chepko V. V. Growth of marketability of landowner economy in Byelorussia in the first half of the 19th century. Yearbook on the agrarian history of Eastern Europe, 1962. Minsk, 1964, pp. 389–397 (in Russian). 3. Chepko V. V. Some issues of the state of the economy of landowner peasants in the first half of the 19th century. Yearbook on the agrarian history of Eastern Europe, 1960. Kyiv, 1962, pp. 363–377 (in Russian). 4. Padbyareskі R. Letters about Belarus. Shlyakham gadou: gіstoryka-lіtaraturny zbornіk [Through the years: a historical and literary collection]. Minsk, 1994, iss. 4, pp. 249–266 (in Belarusian). 5. Guiber von Greifenfels I. Some data on improving the life of peasants in Vitebsk province. Zhurnal zemlevladel'tsev [Journal of Landowners], 1859, no. 18, pp. 47–54 (in Russian). 6. The Russian State Historical Archive (RGIA), coll. 1281, aids 4, fol. 80. (in Russian). 7. Afanas'ev D. (comp.). Materials for geography and statistics of Russia, collected by officers of the General Staff. Kovno province. St. Petersburg, Obshchestvennaya pol'za Publ., 1861. [2], X, XII, [1], 743, [3] p. (in Russian). 8. The National Historical Archives of Belarus (NHAB), coll. 1297, aids 1, fol. 2775. (in Belarusian). 9. Bez-Kornilovich (comp.). Military and statistical review of the Russian Empire. Vol. 8, part 1. Vitesk Province. St. Petersburg, Printing House of the General Staff Department, 1852. 267 p. (in Russian). 10. The National Historical Archives of Belarus, coll. 1430, aids 1, fol. 21889. (in Belarusian). 11. The National Historical Archives of Belarus, coll. 1430, aids 1, fol. 20274. (in Belarusian). 12. Romanovskii N. T. Development of manufactory industry in Byelorussia (second half of the 18th - first half of the 19th centuries). Minsk, 1966. 427 p. (in Russian). 13. The Russian State Historical Archive, coll. 1281, aids 4, fol. 46 a. (in Russian). 14. The Russian State Historical Archive, coll. 1281, aids 4, fol. 89 a. (in Russian). 15. Bez-Kornilovich M. O. (comp.). Historical information about the most remarkable places in Byelorussia: with the addition of other information relating to it as well. St. Petersburg, Printing Office of the 3rd Department of His Imperial Majesty's Own Chancellery, 1855. 355 p. (in Russian). 16. Kernazhytski K. I. The serfs' farm in White-Russia in the end of XVIII century and the first half of XIX century: to the problem of the downfall of feudalism in Belarus. Minsk, Publishing House of the Byelorussian Academy Science, 1935. 271 p. (in Belarusian). 17. The National Historical Archives of Belarus, coll. 2001, aids 1, fol. 125. (in Belarusian). 18. The Russian State Historical Archive, coll. 1281, aids 4, fol. 66. (in Russian). 19. The Russian State Historical Archive, coll. 1281, aids 6, fol. 81. (in Russian). 20. Shcharbakou V. K. Materials to the history of manufacture of White-Russia of the period of the downfall of feudalism. Part 2. [I. Statistics 1841–1864], [II. Governmental activities 1793– 1861]. Minsk, Publishing House of the Byelorussian Academy Science, 1935. XXIII, 380 p. (in Belarusian). 21. Chepko V. V., Shatillo V. V. (comp.). Byelorussia in the epoch of feudalism : collection of documents and materials. Vol. 3. Reunification of Byelorussia with Russia and its economic development in the late 18th - first half of the 19th century (1772–1860). Minsk, Publishing house of the Academy of Sciences of the BSSR, 1961. 626 p. (in Russian).
18 22. Raevskii M. N. Western region of the expedition to study the grain trade and productivity of Russia. Part 2. Region of the Western Dvina and the upper reaches of the Dnieper. St. Petersburg, Panteleev Brothers Printing House, 1876. IV, II, 129, 28 p. (168 pagination pages). (in Russian). 23. The National Historical Archives of Belarus, coll. 2001, aids 1, fol. 975. (in Belarusian). 24. The National Historical Archives of Belarus in Grodno, coll. 1, aids 1, fol. 561. (in Belarusian). 25. Koreva A. (comp.). Materials for geography and statistics of Russia, collected by officers of the General Staff. Vilna province. St. Petersburg, I. Ogrizko Publ., 1861. [VIII], [V], 804 p. (in Russian). 26. The Russian State Historical Archive, coll. 1281, aids 6, fol. 73. (in Russian). 27. Lietuvos Valstybės Istorios Archyvas (LVIA) [Lithuanian State Historical Archives], coll. 378, aids 121, fol. 379. (in Lithuanian). 28. The Russian State Historical Archive, coll. 1281, aids 5, fol. 80. (in Russian). 29. Lietuvos Valstybės Istorios Archyvas [Lithuanian State Historical Archives], coll. 388, aids 1, fol. 249. (in Lithuanian). 30. Neupokoev V. I. Reorganisation of some landowners' holdings in Lithuania in the second third of the 19th century. Yearbook on the agrarian history of Eastern Europe, 1961. Riga, 1963. pp. 331–348 (in Russian). 31. Grasmane I. E. The importance of the Daugava River waterway in the delivery of export goods to Riga in the late 18th and first half of the 19th century. Ekonomicheskie svyazi Pribaltiki s Rossiei: sbornik statei [Economic ties of the Baltic States with Russia: collection of articles]. Riga, 1968, pp. 173–186 (in Russian). 32. Review of inland navigation on the rivers of European Russia in the period 1859-1862. Sbornik svedenii i materialov po vedomstvu Ministerstva finansov [Collection of information and materials on the department of the Ministry of Finance], 1866, vol. 1, bk. 2, pp. 135–160 (in Russian). Дата паступлення артыкула 15.08.2025 Received 15.08.2025