scieee AI-readable full text Open interactive document viewer

THE PROJECT OF THE ORTHODOX CHURCH TO DEVELOP BEEKEEPING DURING THE FIRST WORLD WAR AND ATTEMPTS TO IMPLEMENT IT ON THE TERRITORY OF BELARUS (BASED ON THE MATERIALS OF LOCAL DIOCESAN BULLETINS)

Miаnchenya, S.V.

Abstract

With the outbreak of World War I, the Russian Empire faced a shortage of candlemakingmaterial, the vast majority of which had been supplied before the war from Germany. Tosolve this problem, the Orthodox Church developed a program for the development of beekeepingand beekeeping education: the idea of creating parish and diocesan apiaries was promoted, and atraining course for church educational institutions was developed. However, unfavourable factorssuch as military operations, significant financial costs and the revolutionary events of 1917 made itimpossible to implement this project.

Full text

27 УДК 271.22-75:638.1(091)(476)«1914/1918» https://doi.org/10.5281/zenodo.17097936 С. В. Мяньчэня Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка ім. І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі наук Беларусі, Мінск, Беларусь ПРАЕКТ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ ПА РАЗВІЦЦЮ ПЧАЛЯРСТВА ПАД ЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ І СПРОБЫ ЯГО РЭАЛІЗАЦЫІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (ПА МАТЭРЫЯЛАХ МЯСЦОВЫХ ЕПАРХІЯЛЬНЫХ ВЕДАМАСЦЕЙ) Анатацыя. З пачаткам Першай сусветнай вайны Расійская Імперыя сутыкнулася з недахопам матэрыялу для вырабу свечак, пераважная колькасць якога да вайны пастаўлялася з Германіі. Для вырашэння гэтай праблемы Праваслаўная царква распрацавала праграму развіцця пчалярства і пчалярскай адукацыі: прапагандавалася ідэя стварэння прыхадскіх і епархіяльных пчальнікоў, быў распрацаваны вучэбны курс для царкоўных навучальных устаноў. Аднак неспрыяльныя фактары – баявыя дзеянні, значныя фінансавыя выдаткі і рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. – не дазволілі рэалізаваць гэты праект. Ключавыя словы: пчалярства, Першая сусветная вайна, Праваслаўная царква, “свячны голад”, царкоўна-прыхадскія школы. Для цытавання. Мяньчэня, С. В. Праект Праваслаўнай царквы па развіццю пчалярства пад час Першай сусветнай вайны і спробы яго рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі (па матэрыялах мясцовых епархіяльных ведамасцей) / С. В. Мяньчэня // Сельское хозяйство Беларуси сквозь призму научных исследований : докл. III Междунар. науч. конф., приуроч. к 80-летию Победы в Великой Отечеств. войне, Минск, 26 сент. 2025 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Белорус. с.-х. б-ка им. И. С. Лупиновича, Ин-т истории ; редкол.: Ю. О. Каракулько (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2025. – С. 27–35. С. В. Меньченя Белорусская сельскохозяйственная библиотека им. И.С. Лупиновича Национальной академии наук Беларуси, Минск, Беларусь ПРОЕКТ ПРАВОСЛАВНОЙ ЦЕРКВИ ПО РАЗВИТИЮ ПЧЕЛОВОДСТВА В ГОДЫ ПЕРВОЙ МИРОВОЙ ВОЙНЫ И ПОПЫТКИ ЕГО РЕАЛИЗАЦИИ НА ТЕРРИТОРИИ БЕЛАРУСИ (ПО МАТЕРИАЛАМ МЕСТНЫХ ЕПАРХИАЛЬНЫХ ВЕДОМОСТЕЙ) Аннотация. С началом Первой мировой войны Российская империя столкнулась с нехваткой материала для изготовления свечей, подавляющее большинство которого поставлялось до войны из Германии. Для решения этой проблемы Православная церковь разработала программу развития пчеловодства и пчеловодческого образования: продвигалась идея создания приходских и епархиальных пасек, был разработан учебный курс для церковных учебных заведений. Однако неблагоприятные факторы – военные действия, значительные финансовые затраты и революционные события 1917 года – не позволили реализовать этот проект. Ключевые слова: пчеловодство, Первая мировая война, Православная церковь, “свечной голод”, церковно-приходские школы. 28 Siarhej V. Miаnchenya I.S. Lupinovich Belarus Agricultural Library of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk, Belarus THE PROJECT OF THE ORTHODOX CHURCH TO DEVELOP BEEKEEPING DURING THE FIRST WORLD WAR AND ATTEMPTS TO IMPLEMENT IT ON THE TERRITORY OF BELARUS (BASED ON THE MATERIALS OF LOCAL DIOCESAN BULLETINS) Abstract. With the outbreak of World War I, the Russian Empire faced a shortage of candlemaking material, the vast majority of which had been supplied before the war from Germany. To solve this problem, the Orthodox Church developed a program for the development of beekeeping and beekeeping education: the idea of creating parish and diocesan apiaries was promoted, and a training course for church educational institutions was developed. However, unfavourable factors such as military operations, significant financial costs and the revolutionary events of 1917 made it impossible to implement this project. Key words: beekeeping, World War I, Orthodox Church, “Candle Famine”, parish schools. For citation. Miаnchenya S. V. The project of the Orthodox Church to develop beekeeping during the First World War and attempts to implement it on the territory of Belarus (based on the materials of local diocesan bulletins). Agriculture of Belarus through the prism of scientific research : proceedings of the III International scientific conference dedicated to the 80th anniversary of the Victory in the Great Patriotic War, Minsk, September 26, 2025. Minsk, 2025, pp. 27–35 (in Belarusian). На пачатак ХХ ст. Германія з’яўлялася фактычна галоўным гандлёвым партнёрам Расійскай Імперыі, негледзячы на эканамічныя і палітычныя разнагалоссі ў стасунках дзвух дзяржаў. Адным з артыкулаў расійскага імпарта быў матэрыял для вырабу свечак. Пры гэтым воск для Люнебургскай воскабялільні, што знаходзілася каля Гамбурга, закупляўся ў Расіі, затым змешваўся з хімічнымі рэчывамі, адбельваўся і трапляў на расійскія свячныя заводы [1, с. 71–72]. Кошт тавара, які такім чынам праходзіў праз Гамбурскі порт, дасягаў 5 млн руб. у год [2, с. 17]. Так, Гродзенскі епархіяльны свячны завод у 1913 г. закупіў замежнага воска на 27 403 руб., пры агульных выдатках на воск у 46 973 руб. [3, с. 439– 441]. З пачаткам Першай сусветнай вайны эканамічныя сувязі былі па зразумелых прычынах разарваны, а ў Расійскай Імперыі склалася сітуацыя, якая атрымала назву “свячны голад”. Пры адсутнасці дастатковай колькасці сыравіны кошт за свечкі значна вырас, а іх памер зменшыўся, святараў і прыхажан заклікалі да эканоміі [1, с. 72]. Сітуацыю, пры якой на рынку воска фактычна ўзнікла і дзейнічала нямецкая манаполія, спрабавалі патлумачыць карупцыяй сярод кіраўніцтва епархіяльных свячных заводаў. Так, у “Полацкіх епархіяльных ведамасцях” быў надрукаваны афіцыйны 29 адказ на артыкул “Нового Времени” аб атрыманні шэрагам, звязаных з свячнымі заводамі асоб, у тым ліку майстрам Віцебскага епархіяльнага завода З. Царовым, віншаванняў на святы з грашовымі пераводамі ў дзесяць рублёў ад Люнебургскай фірмы. У адказе адзначалася, што калі майстар і атрымліваў такія “падарункі”, то як прыватная асоба, аб чым кіраўніцтва завода не ведала, а на памеры паставак і якасць прадукцыі гэта ніяк не ўплывала [4, с. 340]. У жніўні 1915 г. указам імператара абвяшчалася неабходнасць увогуле адмовіцца ад адбельвання воска і выкарыстоўваць натуральны матэрыял, які з’яўляецца больш кананічным, што дазволіць не толькі эканоміць сродкі і сыравіну, але і значна спрасціць справаздачу свячных заводаў [5, с. 250–251]. Сінод разпрацоўвае сістэму мерапрыемстваў для пераадолення “свячнога голада”, накіраваных на развіццё мясцовага пчалярства: праз далучэнне да яго саміх святароў і стварэнне вучэбных пчальнікоў пры царкоўна-прыхадскіх школах, выдачы крэдытаў пчалярскім гаспадаркам, забарону пасрэдніцкай дзейнасці з мэтай недапушчэння спекуляцыі [6, с. 27–28]. Пры гэтым асноўная дзейнасць пчалярскіх гаспадарак павінна была быць накіравана менавіта на здабычу воска, а не мёда. У справе практычнай рэалізацыі развіцця пчалярства епархіям прапаноўнавалася ствараць буйныя пчальнікі на 200–300 вульёў непадалёк ад свячных заводаў, набыўшы для гэтай патрэбы асобны хутар. З крытыкай гэтай прапановы выступіў аўтар артыкула “Церковная пасека”, які быў змешчаны ў “Мінскіх епархіяльных ведамасцях”, а затым перадрукаваны ў “Полацкіх…” [6]. У першую чаргу адзначалася малая эфектыўнасць буйных пчальнікоў: абмежаванасць узятка для пчолаў дазволіць ёй выйсці на памеры толькі ў 10–12 пудоў воска ў год. Па-другое, адзначалася, што такі праект патрабуе значных сродкаў, а таму фінансава стратны. Аднак такія буйныя пчальнікі маглі прынесці карысць у арганізацыйным плане, як навучальныя і навуковыя цэнтры. Аўтар прапанаваў ствараць пчальнікіі пры кожным прыходзе, адмовіўшыся ад рамавых вульёў на карысць калод-дуплянак. Акрамя перавагі ў фінансавым плане (яны больш танныя і простыя ў абслугоўванні), калоды даюць значна больш воска чым вуллі [7, с. 417]. У мэтах эканоміі прапаноўвалася змяшчаць такія пчальнікі на могілках пасля іх упарадкавання (агароджа, сцежкі, кветнікі, высадка дрэваў). 30 Сродкі на гэтыя мерапрыемствы павінны былі паступіць ад платы за месца для пахавання – 1 руб. за дарослае і 50 кап. за дзіцячае. У якасці даглядчыкаў і вартаўнікоў разглядаліся кандыдатуры інвалідаў вайны. Пры гэтым агульныя выдаткі на арганізацыю пчальнікоў аўтар ацэньваў ад 30 да 100 руб. Асноўнымі праблемамі яму бачыліся цяжкасці ў набыцці дуплянак і раёў, аднак тут на дапамогу прыходам павінен быў прыйсці ўзорны епархіяльны пчальнік [7, с. 416–418]. Падрыхтоўку будучых пчаляроў павінны былі ажыццяўляць царкоўна-прыхадскія школы. Трэба адзначыць, што ў гэтай справе ўжо меўся пэўны досвед, аднак справа з большага трымалася на асобных энтузіастах і не насіла сістэмнага характару. Так у 1913– 1914 навучальным годзе ў Гродненскай губерні заняткі па пчалярству праводзіліся ў Дойлідскай мужчынскай школе Беластоцкага павета настаўнікам С. Канцэвічам (сёння ў межах Беластока, Польшча), Дзятлаўскай узорнай (суч. – г. Дзятлава, Гродзенская вобл.), Магіліцкай (суч. – в. Магіліцы, Івацэвіцкі раён), Нагародзіцкай (суч. – в. Нагародавічы, Дзятлаўскі раён), Краснастоцкай жаночай школе Сакольскага павета (суч. – Ружанысток, Польшча) [8, с. 20–22]. У Віцебскай губерні такія заняткі праводзіліся ў Лужаснянскай школе (суч. – в. Лужасна, Віцебскі раён) [9, с. 39], Обаль-Ануфрыеўскай (суч. – г. п. Обаль, Шумілінскі раён) і Турычынскай (суч. – в. Турычына, Невельскі райн, Расійская федэрацыя) школах [10, с. 84–86]. У Магілёўскай губерні з асновамі пчалярства можна было азнаёміцца ў школе пры Пустынскім манастыры Мсціслаўскага павета (суч. – в. Пустынкі, Мсціслаўскі раён) [11, с. 569]. Як бачна, значная колькасць школ, у якіх праводзіліся заняткі па пчалярству, знаходзілася на захадзе Беларусі і да восені 1915 г. патрапіла ў зону германскай акупацыі. Для суправаджэння гэтага працэса быў створаны часопіс “Обучение пчеловодству в церковно-приходской школе”, рэдакцыя якога знаходзілася ў Адэсе. Мэтай часопіса з’яўлялася “обеспечить Святой Русской Православной Церкви добычу воска в России для церковных свечей” [2, с. 17]. На старонках часопіса чытачы маглі азнаёміцца з практычнымі рэкамендацыямі аб арганізацыі пчальніка і дзейнасці пчалярскай гаспадаркі, знакамітымі пчалярамі, поспехамі асобных школ, прадугледжвалася і зваротная сувязь – 31 адказы на пытанні чытачоў. Заклік аформіць падпіску на часопіс з’явіўся на старонках мясцовых епархіяльных ведамасцей. У лютым 1916 г. Сінод зацвердзіў правілы выкладання і праграму курса пчалярства. Галоўная задача курса пазначалася як удзел школ ў забеспячэнні епархіяльных свячных заводаў воскам. У царкоўна-настаўніцкіх школах, якія рыхтавалі кадры для царкоўнапрыхадскіх школ і школ граматы, выкладчыкамі павінны былі з’яўляцца тэхнікі пчалярства з ліку служачых Дэпартамента земляробства, прыналежныя да праваслаўнай канфесіі і ўзгодненыя Сінадальным вучылішчным саветам. Заробак такіх асоб у памеры ад 600 да 900 руб. у год выплочваўся Дэпартаментам земляробства, а сродкі на кватэру і ацяпленне давала школа. На арганізацыю пчальнікоў павінна было выдаткоўвацца 500 руб. на школу. Два ўрока на тыдзень адводзілася на тэарэтычныя заняткі ў першым класе, а практычныя – для ўсіх навучэнцаў. Пры гэтым адзін з класаў павінны быў заставацца ў школе на летні перыяд да сярэдзіны ліпеня (канец перыяда масавага ўзятка). Асобы, якія скончылі школу, атрымлівалі зробленыя імі пад час вучобы вуллі і пчалярскія прылады для агранізацыі пчальнікоў на месцах будучай працы [12, с. 257–259]. У другакласных і царкоўна-прыхадскіх школах весці заняткі па пчалярству павінны былі мясцовыя настаўнікі, для якіх Дэпартамент земляробства і Сінадальны савет арганізоўвалі летнія курсы. Дадатковы заробак настаўнікам выплочваўся таксама Дэпартаментам земляробства: 120 руб. у год для другакласных школ і 60 руб. – для царкоўна-прыхадскіх. На арганізацыю пчальнікоў гэтыя школы атрымлівалі па 300 і 100 руб. адпаведна. Настаўнік царкоўна-прыхадской школы, які вёў заняткі па пчалярству, атрымліваў яшчэ і даход ад продажу воска, частка мёда ішла на продаж, каб пакрыць выдаткі пчальніка, астатняя перадавалася вучням у якасці ўзнагароды і сродка заахвочвання [13, с. 286–288]. Для царкоўна-настаўніцкіх школ прадугледжвалася грунтоўная праграма па асновам пчалярства. Тэарэтычны яе блок змяшчаў раздзелы аб анатамічнай будове пчол, структуры пчалінай сям’і, жыцці і дзейнасці пчол, асаблівасцях борцей, калод-дуплянак і вуллёў розных сістэм, пчалярскіх прыладах, арганізацыі пчальніка, даглядзе пчол напрацягу года і іх зімоўцы, натуральным і штучным раенні пчол, медазборы, хваробах пчол, карысці і ўласцівасцях мёда, воска і меданосных раслін. Практычныя заняткі – два ўрока на 32 тыдзень – пачыналіся ў летні перыяд. Пад час іх навучэнцы павінны былі азнаёміцца з поўным цыклам працы: ад правілаў выбару месца для пчальніка і размяшчэння вулляў, да адбору воска і мёда [14, с. 58–63]. Падобная праграма павінна была ўжывацца для настаўніцкіх курсаў, пры гэтым рабілася карэкціроўка на час іх правядзення: калі пэўная аперацыя з пчоламі не адпавядала сезону, то гэтая тэма пераносілася з практычнай у тэарэтычную частку [14, с. 65–70]. Праграма для царкоўна-прыхадскіх школ выглядала хутчэй як прыкладная, з падзелам на два блока – зімовы і летні. У зімовы перыяд настаўнік павінны быў праводзіць гутаркі з вучнямі і чытанні пчалярскай літаратуры, з дапамогай табліц павелічальнага шкла і макетаў азнаёміць вучняў з анатоміяй пчалы. На практычных занятках вучням прапаноўвалася вырабляць пчалярскія прылады: сеткі, раёўні, саламяныя кашы і нават вуллі. У летні перыяд асноўная частка заняткаў праходзіла на пчальніку, па зместу яны амаль паўтаралі праграму для царкоўна-настаўніцкіх школ, пры гэтым вучні павінны былі весці назіранні за пчоламі і за надвор’ем, робячы адпаведныя запісы ў пчалярскі дзённік [14, с. 64]. Для ўсіх трох тыпаў вучэбных устаноў была падрыхтавана падрабязная смета выдаткаў на закупку абсталявання для пчальнікоў на вызначаную вышэй суму – 500, 300 і 100 руб. адпаведна. Для царкоўна-настаўніцкіх школ прадугледжвалася закупка 8 рамачных вулляў розных сістэм (Лявіцкага, Дадана-Блата, Рута-Лангстрота і Лайянса), 15 калод з пчоламі, матэрыяла для вырабу вульёў, сталярных і пчалярных прыладаў, насення меданосных раслін, бібліятэкі. Аснову пчальнікоў другакласных школ павінны былі скласці 15 вульёў, пераважна сістэмы ДаданаБлата, і адзін вулей для назірання за пчоламі. Тут адсутнічалі выдаткі на літаратуру, значна менш выдаткоўвалася на інструменты і насенне. Царкоўна-прыхадская школа павінна была пачынаць з 5 вуллёў і 3 пчаліных сямей. У суму 100 руб. не ўвайшлі выдаткі на вулей для назірання за пчоламі, дзесяцічныя шалі і прэс для воска, таму аптымальным лічылася дадатковае выдаткованне грошай яшчэ на 28 руб [14, с. 71–74]. Дапамагчы мясцовым школам і мясцовым святарам у справе развіцця пчалярства павінны былі епархіяльныя крамы. Так, Магілёўская епархіяльная крама прымала замовы на выраб вуллёў 33 сістэмы Дадана-Блата (вырабляліся ў Петраградзе), ажыццяўляла продаж пчалярскіх прылад [15, с. 17]. “Епархіяльныя ведамасці” аказвалі інфармацыйную падтрымку данаму працэсу, найбольш актыўна да тэмы пчалярства звярталіся “Полацкія епархіяльныя ведамасці”. Так, у № 32 за 1916 г. былі надрукаваны наступныя матэрыялы: “Пчалярства ў старажытнай Русі”, “Знаёмства з пчоламі ў рамачных вуллях пад час агляду іх у памяшканні” і “Пчолы як авангард земляроба” [16, с. 462–468]. Апошні матэрыял быў перадрукаваны з “Томскіх епархіяльных ведамасцей”, тут адзначалася роля пчаляроў у засваенні лясных прастораў Сібіры (будаванне заімак, пракладка дарог і інш.). Грунтоўным артыкулам, прысвечаным пчалярству, адзначыўся святар Невельскага сабора У. Нікіфароўскі (“Полоцкие епархиальные ведомости”, №№ 43, 45, 46 1916 г.). Сам У. Нікіфароўскі меў шматгадовы досвед пчалярскай дзейнасці ў Віцебскай і Табольскай губернях. Заклікаючы мясцовых святароў да арганізацыі пчальнікоў, аўтар адзначае, што пчалярства не займае шмат часу і не патрабуе грунтоўнай падрыхтоўкі, а на асноўную праблему – укусы пчол – з часам, у пераважвай большасці выпадкаў, выпрацоўваецца імунітэт. Калі няма магчымасці спецыяльна высаджваць меданосныя культуры, то можна абыйсціся і пустазеллем (свірэпка, асот, валошкі). Прысутнічае тут і агляд літаратуры для пачынаючых пчаляроў (Л.–Л. Лангстрот “Пчала і вулей” (1853 г.), Э. Бертран “Дагляд за пчальніком. Каляндар пчаляра”(1914 г. – пераклад на рускую мову Р. Кандрацьева)). Аднак ці атрымалася рэалізаваць праграму развіцця пчалярства на практыцы? “Мінскія епархіяльныя ведамасці” паведамляюць аб адной школе, дзе пачаў сістэматычна выкладацца курс пчалярства. Гэта Бабчынская жаночая школа (суч. – вёска Бабчына Хойніцкага раёна, знаходзіцца ў зоне адсялення, з 2008 г. выдалена з рэестра населеных пунктаў). Летам 1916 г. настаўніца Я. Бразінская прайшла пчалярскія курсы пры Багаслоўскай школе Тульскай губерні і атрымала дазвол на выкладанне курса. Школе было выдаткавана 300 руб. на арганізацыю пчальніка, а дапамогу ёй у гэтым павінны быў аказаць мясцовы земскі склад [17, с. 64]. Астатнія выданні (“Полацкія…” і “Магілёўскія…”) аб падобных выпадках не паведамляюць, аднак, магчыма, інфармацыю аб іх утрымліваюць іншыя крыніцы. 34 Праект праваслаўнай царквы па развіццю пчалярства і пчалярскай асветы быў накіраваны на пераадоленне “свячнога голада”: забяспечыць епархіяльныя свячныя заводы воскам. Праект меў важнае фінансавае значэнне, бо продаж свечак з’яўляўся асноўнай крыніцай прыбытку цэркваў. Для рэалізацыі гэтага праекта прапагандавалася ідэя стварэння прыхадскіх і епархіяльных пчальнікоў, быў распрацаваны вучэбны курс для царкоўнанастаўніцкіх і царкоўна-прыхадскіх школ, падрыхтоўчыя курсы для настаўнікаў. Пры гэтым умовы для рэалізацыі праекта былі зусім неспрыяльныя: баявыя дзеянні і ўсталяванне фронта на тэрыторыі Беларусі, значныя фінансавыя выдаткі, неабходнасць падрыхтоўкі кадраў і рэвалюцыйныя падзеі 1917 г. Па сукупнасці як аб’ектыўных, так і суб’ектыўных фактараў дасягнуць заяўленай мэты не атрымалася. Спіс выкарыстаных крыніц: 1. Уткин, И. Н. (Игумен Виталий). Борьба за свечную монополию и её церковнополитические последствия в истории Русской Церкви 1721–1917 гг. / И. Н. Уткин // Сборник трудов Якутской духовной семинарии. – 2021. – № 13–14. – С. 63–79. https://doi.org/10.24412/2686-9497-2021-13-14-63-79 2. Обучение пчеловодству в церковно-приходской школе : [объявление о подписке на журн.] // Минские епархиальные ведомости. – 1915. – № 4. – С. 17. 3. Отчет об оборотах сумм и материалов, а также о состоянии кредитов по Гродненскому Епархиальному церковно-свечному заводу и складу за 1913 г. // Гродненские епархиальные ведомости. – 1914. – № 44/45. – С. 421–450. 4. От Правления Витебского Епархиального свечного завода // Полоцкие епархиальные ведомости. – 1916. – № 29. – С. 340. 5. Указ Его Императорского Величества Самодержца Всероссийского, из Святейшего Правительствующего Синода // Могилевские епархиальные ведомости. – 1915. – № 17. – С. 250–252. 6. Берегите пчелу, собирайте воск // Могилевские епархиальные ведомости. – 1916. – № 2. – С. 25–30. 7. Церковная пасека // Полоцкие епархиальные ведомости. – 1916. – № 29. – С. 413– 419. 8. Отчет о состоянии церковных школ Гродненской епархии за 1913/14 учебный год // Гродненские епархиальные ведомости. – 1915. – № 1–2. – С. 10–71. 9. Отчет Полоцкого Епархиального Наблюдателя о состоянии церковных школ Полоцкой епархии в 1912–1913 учебном году // Полоцкие епархиальные ведомости. – 1914. – № 19. – С. 33–40. 10. Отчет Полоцкого Епархиального Наблюдателя о состоянии церковных школ Полоцкой епархии в 1912–1913 учебном году // Полоцкие епархиальные ведомости. – 1914. – № 27. – С. 84–90. 11. Церковно-приходские школы Могилевской епархии в 1912–1913 учебном году // Могилевские епархиальные ведомости. – 1914. – № 20. – С. 566–574. 12. Правила преподавания пчеловодства в церковно-учительских школах // Полоцкие епархиальные ведомости. – 1916. – № 22. – С. 257–259. 13. Правила преподавания пчеловодства в церковно-приходских школах // Полоцкие епархиальные ведомости. – 1916. – № 24. – С. 286–288. 35 14. Правила преподавания пчеловодства в церковно-приходских школах // Минские епархиальные ведомости. – 1916. – № 7. – С. 54–74. 15. Ульи механической работы системы Дадана-Блата и других : [реклам. объявление] // Могилевские епархиальные ведомости. – 1917. – № 1. – С. 17. 16. Из пчеловодной литературы // Полоцкие епархиальные ведомости. – 1916. – № 32. – С. 462–468. 17. Преподавание пчеловодства в Бабчинской женской второклассной школе // Минские епархиальные ведомости. – 1917. – № 4. – С. 64. References: 1. Utkin I. N. (Higumen Vitalii). The struggle for the candle monopoly and its churchpolitical consequences in the history of the Russian Church 1721–1917. Sbornik trudov Yakutskoi dukhovnoi seminarii = Collection of Research Papers of the Yakutsk Theological Seminary, 2021, iss. 13–14, pp. 63–79 (in Russian). https://doi.org/10.24412/2686-9497-2021-13-14-63-79 2. 2 Teaching beekeeping in the parish school. Minskie eparkhial'nye vedomosti [Minsk Diocesan News], 1915, no. 4, p. 17 (in Russian). 3. Report on the turnover of sums and materials, as well as on the state of credits at the Grodno Diocesan Church Candle Factory and Warehouse for 1913. Grodnenskie eparkhial'nye vedomosti [Grodno Diocesan News], 1914, no. 44–45, pp. 421–450 (in Russian). 4. From the Board of the Vitebsk Diocesan Candle Factory. Polotskie eparkhial'nye vedomosti [Polotsk Diocesan News], 1916, no. 29, p. 340 (in Russian). 5. Decree of His Imperial Majesty the Autocrat of All the Russias, from the Most Holy Governing Synod. Mogilevskie eparkhial'nye vedomosti [Mogilev Diocesan News], 1915, no. 17, pp. 250–252 (in Russian). 6. Take care of the bee, collect wax. Mogilevskie eparkhial'nye vedomosti [Mogilev Diocesan News], 1916, no. 2, pp. 25–30 (in Russian). 7. Church apiary. Polotskie eparkhial'nye vedomosti [Polotsk Diocesan News], 1916, no. 29, pp. 413–419 (in Russian). 8. Report on the state of church schools of the Grodno diocese for the 1913/14 academic year. Grodnenskie eparkhial'nye vedomosti [Grodno Diocesan News], 1915, no. 1–2, pp. 10–71 (in Russian). 9. Report of the Polotsk Diocesan Observer on the state of church schools of the Polotsk diocese in the 1912–1913 academic year. Polotskie eparkhial'nye vedomosti [Polotsk Diocesan News], 1914, no. 19, pp. 33–40 (in Russian). 10. Report of the Polotsk Diocesan Observer on the state of church schools of the Polotsk diocese in the 1912–1913 academic year. Polotskie eparkhial'nye vedomosti [Polotsk Diocesan News], 1914, no. 27, pp. 84–90 (in Russian). 11. Church-parish schools of the Mogilev diocese in the 1912–1913 academic year. Mogilevskie eparkhial'nye vedomosti [Mogilev Diocesan News], 1914, no. 20, pp. 566–574 (in Russian). 12. Rules for teaching beekeeping in parish schools. Polotskie eparkhial'nye vedomosti [Polotsk Diocesan News], 1916, no. 22, pp. 257–259 (in Russian). 13. Rules for teaching beekeeping in parish schools. Polotskie eparkhial'nye vedomosti [Polotsk Diocesan News], 1916, no. 24, pp. 286–288 (in Russian). 14. Rules for teaching beekeeping in parish schools. Minskie eparkhial'nye vedomosti [Minsk Diocesan News], 1916, no. 7, pp. 54–74 (in Russian). 15. Hives of mechanical work of the Dadant-Blatt system and others. Mogilevskie eparkhial'nye vedomosti [Mogilev Diocesan News], 1917, no. 1, p. 17 (in Russian). 16. From beekeeping literature. Polotskie eparkhial'nye vedomosti [Polotsk Diocesan News], 1916, no. 32, pp. 462–468 (in Russian). 17. Teaching beekeeping at the Babchinsky girls' second-grade school. Minskie eparkhial'nye vedomosti [Minsk Diocesan News], 1917, no. 4, p. 64 (in Russian). Дата паступлення артыкула 18.06.2025 Received 18.06.2025