scieee AI-readable full text Open interactive document viewer

AN ATTEMPT AT AGRARIAN REFORMS DURING THE YEARS OF PERESTROIKA

Sorokovik, I.A.

Abstract

The material is devoted to the topical issue of the national history: the solution of theagrarian question on the territory of Belarus. In our history, such attempts were made in differenthistorical periods: in the Middle Ages, in the New and Modern Times. Such an attempt was alsomade during the perestroika years. The leadership of the Soviet Union assigned the main role insolving the agrarian question to improving the system of state management of this branch of theeconomy. The interests and aspirations of the peasants themselves remained outside the real actionsof the authorities. As a result, despite having generally highly qualified agricultural personnel, vastareas of chernozems, considerable labour resources in rural areas, spending huge financial andmaterial resources in the agricultural sector, the Soviet Union had to direct the huge gold reserve ofthe state for the purchase of food in foreign countries.

Full text

81 УДК 338.43:94 «1985/1991» https://doi.org/10.5281/zenodo.17097971 І. А. Саракавік Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь СПРОБА АГРАРНЫХ ПЕРАЎТВАРЭННЯЎ У ГАДЫ ПЕРАБУДОВЫ Анатацыя. Матэрыял прысвечаны актуальнаму пытанню айчыннай гісторыі: вырашэнню аграрнага пытання на тэрыторыі Беларусі. У нашай гісторыі такія спробы здзяйсняліся ў розныя гістарычныя перыяды: у Сярэднявеччы, Новы і Навейшы час. Такая спроба была прадпрынята і ў гады перабудовы. Кіраўніцтва Савецкага Саюза галоўную ролю ў гэтай справе адводзіла ўдасканаленню сістэмы дзяржаўнага кіравання гэтай галіной эканомікі. Па-за рэальнымі дзеяннямі ўлады заставаліся інтарэсы і памкненні саміх сялян. Як вынік, маючы ў цэлым высокакваліфікаваныя кадры аграрыяў, вялізныя плошчы чарназёмаў, значныя працоўныя рэсурсы ў сельскай мясцовасці, трацячы вялізныя фінансаваматэрыяльныя сродкі ў аграрны сектар, Савецкі Саюз вымушаны быў накіроўваць вялізны залаты запас дзяржавы на закупку прадуктаў харчавання ў замежных краінах. Ключавыя словы: перабудова, аграрны сектар эканомікі, савецкая ўлада, СССР, БССР, рэформа дзяржаўнага кіравання. Для цытавання. Саракавік, І. А. Спроба аграрных пераўтварэнняў у гады перабудовы / І. А. Саракавік // Сельское хозяйство Беларуси сквозь призму научных исследований : докл. III Междунар. науч. конф., приуроч. к 80-летию Победы в Великой Отечеств. войне, Минск, 26 сент. 2025 г. / Нац. акад. наук Беларуси, Белорус. с.-х. б-ка им. И. С. Лупиновича, Ин-т истории ; редкол.: Ю. О. Каракулько (отв. ред.) [и др.]. – Минск, 2025. – С. 81–89. И. А. Сороковик Академия управления при Президенте Республики Беларусь, Минск, Беларусь ПОПЫТКА АГРАРНЫХ ПРЕОБРАЗОВАНИЙ В ГОДЫ ПЕРЕСТРОЙКИ Аннотация. Материал посвящен актуальному вопросу отечественной истории: решению аграрного вопроса на территории Беларуси. В нашей истории такие попытки совершались в разные исторические периоды: в Средневековье, Новое и Новейшее время. Такая попытка была предпринята и в годы перестройки. Руководство Советского Союза главную роль в этом деле отводило совершенствованию системы государственного управления этой отраслью экономики. Вне реальных действий власти оставались интересы и устремления самих крестьян. Как результат, имея в целом высококвалифицированные кадры аграриев, огромные площади черноземов, значительные трудовые ресурсы в сельской местности, тратя огромные финансово-материальные средства в аграрный сектор, Советский Союз вынужден был направлять огромный золотой запас государства на закупку продовольствия в зарубежных странах. Ключевые слова: перестройка, аграрный сектор экономики, советская власть, СССР, БССР, реформа государственного управления. I. A. Sorokovik The Academy of Public Administration under the President of the Republic of Belarus, Minsk, Belarus 82 AN ATTEMPT AT AGRARIAN REFORMS DURING THE YEARS OF PERESTROIKA Abstract. The material is devoted to the topical issue of the national history: the solution of the agrarian question on the territory of Belarus. In our history, such attempts were made in different historical periods: in the Middle Ages, in the New and Modern Times. Such an attempt was also made during the perestroika years. The leadership of the Soviet Union assigned the main role in solving the agrarian question to improving the system of state management of this branch of the economy. The interests and aspirations of the peasants themselves remained outside the real actions of the authorities. As a result, despite having generally highly qualified agricultural personnel, vast areas of chernozems, considerable labour resources in rural areas, spending huge financial and material resources in the agricultural sector, the Soviet Union had to direct the huge gold reserve of the state for the purchase of food in foreign countries. Keywords: perestroika, agricultural sector, Soviet authorities, USSR, BSSR, state administration reform. For citation. Sorokovik I. A. An attempt at agrarian reforms during the years of perestroika. Agriculture of Belarus through the prism of scientific research : proceedings of the III International scientific conference dedicated to the 80th anniversary of the Victory in the Great Patriotic War, Minsk, September 26, 2025. Minsk, 2025, pp. 81–89 (in Belarusian). У грамадскай свядомасці беларусаў перыяд перабудовы стаў адным са значымых савецкага перыяду гісторыі [1]. Гэта быў час надзей, спадзяванняў на лепшае. Рамантызм суправаждаў гэтыя настроі. Здавалася, што сапраўды адбудзецца карэнная перабудова дзяржаўнага і грамадскага ладу, надбудовы і базіса, у тым ліку і аграрных адносін. Такі падыход не выпадковы. Ён вынікаў з наспелых пытанняў у гэтых сферах жыццядзейнасці. Заканамерна і пытанне: чаму гэта спроба не стала паспяховай? За гады Савецкай улады былі атрыманы рэальныя дасягненні ў розных сферах эканомікі, не выключэнне і галіна сельскай гаспадаркі. Палепшыліся селекцыя сельскагаспадарчых культур, агратэхніка, пачалі выкарыстоўвацца хімічныя ўгнаенні, павялічыўся шлейф сельскагаспадарчых машын, прыток высокакваліфікаваных кадраў для галіны, вялізныя фінансаваматэрыяльныя сродкі – усё гэта сказалася на ўражайнасці сельскагаспадарчых культур, а разам з гэтым і на іншых галінах сельскай гаспадаркі, асабліва на жывёлагадоўлі. У цэлым аграрны сектар эканомікі амаль выконваў пастаўленыя перад ім задачы: забяспечыць насельніцтва якасным харчаваннем, а харчовую і лёгкую прамысловасць – неабходнай сыравінай. Адначасова хапала і не вырашаных пытанняў, шэраг істотных недахопаў. Калі новая эканамічная палітыка бальшавіцкай партыі і савецкага ўрада станоўча паўплывала на развіццё сельскай гаспадаркі Беларусі, дзякуючы разумнаму падыходу да яе з улікам 83 гістарычнага развіцця аграрных адносін, індывідуальных і калектыўных інтарэсаў сялян, і рэальных магчымасцяў рэспублікі, то адміністрацыйная калектывізацыя прынесла больш праблем, чым магчымых дасягненняў. Насільныя меры ніколі не прыносяць карысці. Гісторыя паказала, што эвалюцыйны падыход больш эфектыўны. Не адмаўляючы таго, што калектыўныя гаспадаркі маюць права на жыццё, аднак пры гэтым неабходна ўлічваць карэнныя інтарэсы і псіхалогію сялян. Не ўсе яны прыйшлі да таго разумення, што буйная калектыўная гаспадарка пры эфектыўным кіраўніцтве можа прынесці больш выгод да канкрэтнай асобы, чым індывідуальная. Таму так званая «прышчэпаўшчына» была рэальным выхадам з таго становішча, у якім апынулася сельская гаспадарка БССР у 1920-х гадах. Аднак такі падыход наркама земляробства БССР Д.Ф. Прышчэпава (1896–1940) (у сутнасці, па тым часе і кіраўніцтва рэспублікі) аб свабодзе выбара сялянамі формы землекарыстання не атрымаў падтрымкі з боку саюзных органаў. Яны абралі азіны выбар – калектывізацыю. Таму, аднабаковы курс партыі не вырашыў і не мог вырашыць аграрную праблему ні пры І. В. Сталіне, ні пры М. С. Хрушчове, і ні пры Л. І. Брэжневе, хоць дзяржава і ўкладвала вялізныя матэрыяльна-фінансавыя сродкі ў гэту галіну эканомікі ў 1953– 1980-х гг. Тым не менш, вытворчасць зернавых, па дадзеных FAOSTAT, у 1985 г. склала ў Кітаі 336,8 млн. тон, ЗША – 347,1, СССР – 169,7, Індыі – 165,7 млн. тон [2] з насельніцтвам адпаведна на той час 1076 млн. чалавек, 240,0, 276,3 і 785,0 млн. жыхароў [3]. Як бачна, толькі ў ЗША у параўнанні з іншымі дзяржавамі свету вытворчасць зернавых з’яўлялася намнога большай, чым колькасць насельніцтва краіны. Калі сярэднегадавыя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі прадукцыі сельскай гаспадаркі СССР у 1976–1980 гг. складалі 1,7%, то ў 1981–1985 гг. – 1,0%, а прадукцыя раслінаводства адпаведна 1,8% і 0,6% [4]. І гэта пры тым, што датацыі ў 1986 г. вёсцы ў Савецкім Саюзе, па даных Т. І. Заслаўскай, склалі 40 млрд. рублёў у год. Праўда і ў тым, што датацыі аграрнаму сектару прадастаўлялі і іншыя дзяржавы свету. Па сведчанню С. Г. Кара-Мурзы, ЗША прадаўстаўлялі датацыі сваім фермерам у памеры 74 млрд. доллараў у год [5]. 84 Склаўшаеся становішча застаўляла Савецкі Саюз для задавальнення патрэб дзяржавы траціць залаты запас на закупку харчавання, пачынаючы асабліва з 1963 г. Тады з больш чым 1000 тон залатога запасу 372,2 тоны былі выкарыстаны на закупку харчавання. З гэтага часу такія закупкі ажыццяўляліся амаль штогодна. Хоць залаты запас прыкметна зніжаўся (у 1980 г. крыху больш чым у два разы ў параўнанні з 1963 г.), аднак больш чым трэцяя частка яго пакрывала расходы на закупку харчавання. А ў 1977 г. з 774,4 тон залатога запасу 390 тон патрацілі на харчаванне, г.з. крыху больш за 50 працэнтаў [6, с. 126]. Харчовая бяспека Савецкага Саюза застаўляла яго кіраўніцтва ажыццяўляць мадэрнізацыю сельскай гаспадаркі на савецкай сацыялістычнай аснове. Першы крок быў здзейснены партыяй яшчэ ў 1917 г., калі за аснову ў аграрнай сферы была пакладзена эсераўская праграма, другі – ажыццяўлення новай эканамічнай палітыкі, трэці – курс на калектывізацыю, чацвёрты – у 1953 г. пры М. С. Хрушчове на вераснёўскім Пленуме ЦК КПСС, пяты – у 1965 г. пры Л. І. Брэжневе на сакавіцкім Пленуме ЦК КПСС, шосты звязаны з Харчовай праграмай на 1982–1990 гг., прынятай у маі 1982 г. на Пленуме ЦК КПСС. Галоўная задача – пераадоленне дэфіцыта тавараў харчавання. Як вынік, афіцыйна пэўныя пазітыўныя зрухі адбыліся, асабліва па выкарыстанню на душу насельніцтва мяса і мясапрадуктаў, малака і малакапрадуктаў, а таксама яйцаў. У сапраўднасці становішча ў аграрным сектары эканомікі заставалася не лепшым: па-ранейшаму расходваўся залаты запас на закупку прадуктаў харчавання за мяжою, асабліва ў ЗША, Канадзе, Аргенціне і нават Аўстраліі, перш за ўсё збожжавых. Чаму так атрымоўвалася? Кіраўніцтва Савецкага Саюза найперш лічыла, што можна падрыхтаваць эфектыўны нарматыўны прававы акт, такі, як Харчовая праграма 1982 г., і яго ўсе запатрабаваныя дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі будуць бездакорна выконваць. Асаблівая ўвага надавалася фарміраванню аграпрамысловага комплексу. Ён аб’ядноўваў такія галіны эканомікі, як сельскую гаспадарку з яе раслінаводствам і жывёлагадоўляй, шэраг галін прамысловасці, якія непасрэдна звязаны з сельскай гаспадаркай: перавозка, зберажэнне, перапрацоўка, дастаўка да спажыўцоў вынікаў сельскагаспадарчай дзейнасці; сельскагаспадарчае машынабудаванне, хімічная прадукцыя з мінеральнымі ўгнаеннямі. 85 Аднак разуменне нормаў такога акта на местах магло быць і было розным. Гэта, па-першае. Па-другое, эфектыўнасць выканання прынятага рашэння бачылася ў мадэрнізацыі кіравання. І таму часта адбывалася трансфармацыя органаў кіравання аграпрамысловыга сектара эканомікі. Так, яшчэ ў адпаведнасці з рашэннем майскага (1982 г.) Пленума ЦК КПСС былі ўтвораны камісіі Прэзідыумаў Савета Міністраў СССР і саюзных рэспублік па пытаннях АПК, а на раённым узроўні – раённыя аграпрамысловыя аб’яднанні (РАПА). Іх задача – каардынацыя дзейнасці ўсіх складаючых АПК, якая павысіла б эфектыўнасць сельскагаспадарчай дзейнасці для поўнага забеспячэння патрэбаў насельніцтва ў прадуктах харчавання. Аднак рэальная практыка сведчыла аб тым, што пастаўленая задача не была выканана. Грамоздкі апарат кіравання аказаўся не здольным яе вырашыць. Савецкі Саюз не змог дабіцца харчовай незалежнасці ад капіталістычных дзяржаў. Кіраўніцтва СССР на чале М. С. Гарбачовым на красавіцкім (1985 г.) Пленуме ЦК КПСС скарэктавала свой падыход да вырашэння аграрнага пытання. Для кіраўніцтва сельскай гаспадаркай у адпаведнасці з пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 14 лістапада 1985 г. № 1114 «О дальнейшем совершенствовании управления агропромышленным комплексом» быў утвораны саюзнарэспубліканскі Дзяржаўны аграпрамысловы камітэт (Дзяржаграпрам) СССР [7] на базе міністэрстваў сельскай гаспадаркі, плодаагародніннай гаспадаркі, мясной і малочнай прамысловасці, харчовай прамысловасці, сельскага будаўніцтва СССР і Дзяржаўнага камітэта СССР па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі, адпаведна скасаваўшы іх. Для рэгулявання дзейнасцю гэтага «монстра» 18 сакавіка 1986 г. за № 335 было зацверджана Палажэнне аб Дзяржаграпроме Савецкага Саюза [8], а таксама тыпавое палажэнне аб яго мясцовых органах 1 , 2 . 1 Об утверждении Типового положения о государственном агропромышленном комитете автономной республики, агропромышленном комитете края, области : постановление Совета Министров СССР, 18 марта 1986 г., № 336 // Собрание постановлений Правительства Союза Советских Социалистических Республик. Отдел первый. 1986. № 15. Ст. 88. 2 Об утверждении Типового положения о районном агропромышленном объединении : постановление Совета Министров СССР, 18 марта 1986 г., № 337 // Собрание постановлений Правительства Союза Советских Социалистических Республик. Отдел первый. 1986. № 16. Ст. 89. 86 Аднак Дзяржаграпрам доўга не праіснаваў. Як орган дзяржаўнага кіравання ён аказаўся неэфектыўным. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Об изменениях в системе органов управления агропромышленным комплексом страны» [9] ад 10 красавіка 1989 г. № 10289-Х1 ён быў ліквідаваны, хоць яго органы на месцах засталіся. Пры гэтым частка функцый Дзяржаграпрама была ўскладзена на створаную Дзяржаўную камісію Савета Мінстраў СССР па харчаванню і закупкам, ліквідаваная ў красавіку 1991 г. і іншыя дзяржаўныя органы. Праз два гады, 1 красавіка 1991 г., было створана агульнасаюзнае Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, а таксама Дзяржкамітэт па закупках харчовых рэсурсаў [10, с. 369]. Важнае значэнне мела ўтварэнне агульнасаюзнага Міністэрства водагаспадарчага будаўніцтва СССР, на якое была ўскладзена задача садзейнічаць павелічэнню колькасці ўрадлівых зямель і павышэнню іх уражайнасці. У яго дзейнасць былі ўкладзены вялізныя фінансавыя сродкі: у 1971–1985 гг. у гідрамеліярацыю было ўкладзена 79,1 млрд. руб, на 1986–1990 гг. было выдзелена ўжо 73,4 млрд. руб. Аднак аддача была нязначнай. Наступным крокам у вырашэнні аграрнага пытання стала прыняцце 28 лютага 1990 г. № 1251-1 «Основ законодательства СССР и союзных республик о земле» [11]. Асновы складаліся з 15 раздзелаў і 54 артыкулаў. Яны прадугледжвалі агульныя палажэнні; прававы статус землеўладальнікаў і землекарыстальнікаў; рэгулявалі грамадскія адносіны адносна землеўладання і землекарыстання грамадзян СССР; зямель сельскагаспадарчага прызначэння; населеных пунктаў; а таксама прамысловасці, транспарта, сувязі абароны і іншага прызначэння; зямель прыродаахоўнага, аздараўляльнага рэкраацыённага і гісторыкакультурнага прызначэння; зямель ляснога фонда, зямель воднага фонда і зямель запаса; пакрыццё страт землеўладальнікам, землекарыстальнікам і страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці; аховы зямель; кантроля за выкарыстаннем і аховай зямель; дзяржаўнага зямельнага кадастра; землеўпарадкавання; вырашэння зямельных спрэчак і адказнасці за парушэнне зямельнага заканадаўства; міжнародных дагавораў. Гэта быў той акт, на аснове якога саюзныя рэспублікі выпрацоўвалі сваё заканадаўства. У БССР гэта быў «Кодекс 87 Белорусской ССР о земле» ад 15 студзеня 1991 г. [12]. Ён складаўся з 16 раздзелаў і 141 артыкула. У прыватнасці, утрымліваў раздзел, якога не існавала ў Асновах заканадаўства, аб выкарыстанні зямель, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню (арт. 116–117). У асноўным ён у пэўнай ступені канкрэтызаваў некаторыя нормы Асноў заканадаўства, улічваючы адметнасці рэспублікі. У сакавіку 1990 г. была зроблена стаўка на новую аграрную палітыку. Дзяржаграпрам быў скасаваны і замест яго 10 красавіка 1989 г. была ўтворана Дзяржаўная камісія Савета Міністраў СССР па харчаванню і закупкам з абмежаванымі ў параўнанні з Дзяржаграпрамам паўнамоцтвамі. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў СССР ад 6 сакавіка 1990 г. № 248 было зацверджана Палажэнне пра яе [13]. У той жа час гэтыя нарматыўныя прававыя акты не прапісвалі нормы наконт прыватнай уласнасці на зямлю, рыначных адносінах. Аднак праз некалькі месяцаў такое становішча змянілася. Кіраўніцтва дзяржавы прадугледзела пераход ад адміністрацыйнакамандных метадаў кіравання да эканамічных. На гэта была накіравана пастанова Вярхоўнага Савета СССР ад 13 чэрвеня 1990 г. № 1558-1«О концепции перехода к регулируемой рыночной экономике в СССР» [14]. У ёй падкрэслівалася, што пераход да рыначных адносін неабходна лічыць «главным содержанием радикальной экономической реформы» (ст.1). Аналіз выкладзенага матэрыялу дазваляе заключыць, што не існавала адной прычыны няўдалага вырашэння аграрнай праблемы ў савецкі час гісторыі. Сярод галоўных – гэта не паступіцца прынцыпамі марксісцка-ленінскай ідэалогіі пры вырашэнні гэтага пытання. У прыватнасці тым, што прыватная ўласнасць, у тым ліку на зямлю, можа прывесці да рэстаўрацыі капіталізму у СССР. Тым не менш, гісторыя сведчыць, што, напрыклад, у канцы 1930-х гг. 3,9% зямельнай плошчы БССР, якую займалі асабістыя (не прыватныя) гаспадаркі насельніцтва рэспублікі, давалі 45% усёй сельскагаспадарчай прадукцыі, у тым ліку больш за 70% мяса і малака [15, с. 301–306]. У канцы існавання СССР яго кіраўніцтва лічыла, што можна дасягнуць станоўчых вынікаў за кошт удасканалення кіравання гэтай галіной гаспадаркі. Аднак, як бачна, такі падыход не апраўдаў сябе. 88 Станоўчых вынікаў, як паказвае прыклад Кітая, Індыі, Рэспублікі Беларусь і некаторых іншых краін свету, можна дабіцца тады, калі дзяржава ўлічвае як сацыяльна-эканамічныя інтарэсы сялян, іх псіхалогію, так і дзяржавы. Спіс выкарыстаных крыніц: 1. Мысливец, Н. Социологи узнали, какие периоды в истории страны наиболее интересны белорусам / Н. Мысливец // БЕЛТА. – URL : https://belta.by/society/view/sotsiologiuznali-kakie-periody-v-istorii-strany-naibolee-interesny-belorusam-543308-2023/ (дата обращения: 25.06.2025). 2. Калабеков, И. Г. Производство зерновых в СССР / И. Г. Калабеков // СССР и страны мира в цифрах : справ. изд. / И. Г. Калабеков. – М., 2025. – URL: https://su90.ru/cereals.html (дата обращения: 25.06.2025). 3. 1985 Countries by Population. – URL: https://countries-bypopulation.fandom.com/wiki/1985_Countries_by_Population (date of access: 25.06.2025). 4. Общеэкономические показатели развития народного хозяйства // Народное хозяйство СССР в 1990 г. : стат. ежегодник / Гос. ком. СССР по статистике. – М., 1991. – URL: https://istmat.org/node/435 (дата обращения: 25.06.2025). 5. Масловский, Л. Как в сельском хозяйстве СССР удавалось опережать США / Л. Масловский // Медиагруппа «Звезда». – URL: https://tvzvezda.ru/news/201704280957-vq2g.htm (дата обращения: 25.06.2025). 6. Пихоя, Р. Г. Москва. Кремль. Власть. 1945–2005 : в 3 т. / Р. Г. Пихоя. – М. : Новый хронограф, 2009. – Т. 2 : 1964–1985. – 224 с. 7. Об изменениях в системе органов управления агропромышленным комплексом : Указ Президиума Верхов. Совета СССР от 22 нояб. 1985 г. № 3613–ХІ // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик. – 1985. – № 48. – Ст. 938. 8. Об утверждении положения о Государственном агропромышленном комитете СССР : постановление Совета Министров СССР от 18 марта 1986 г. № 335 // Собрание постановлений Правительства Союза Советских Социалистических Республик. Отдел первый. – 1986. – № 14. – Ст. 87. 9. Об изменениях в системе органов управления агропромышленным комплексом страны : Указ Президиума Верхов. Совета СССР от 10 апр. 1989 г. № 10289–ХІ // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик. – 1989. – № 15. – Ст. 107. 10. Коржихина, Т. П. Советское государство и его учреждения: ноябрь 1917 г. – декабрь 1991 г. : [учеб. для вузов] / Т. П. Коржихина ; Рос. гос. гуманитар. ун-т. – [2-е изд., перераб. и доп.]. – М. : РГГУ, 1995. – 418 с. 11. Основы законодательства Союза ССР и союзных республик о земле от 28 февр. 1990 г. № 1251–1 // Ведомости Съезда народных депутатов СССР и Верховного Совета СССР. – 1990. – № 10. – Ст. 129. 12. Кодекс Белорусской ССР о земле от 15 янв. 1991 г. // Ведомости Верховного Совета БССР. – 1991. – № 2 (4). – Ст. 11. 13. Об утверждении Положения о Государственной комиссии Совета Министров СССР по продовольствию и закупкам : постановление Совета Министров СССР от 6 марта 1990 г. № 48 // КонсультантПлюс Россия : справ.-правовая система (дата обращения: 11.07.2025). 14. О Концепции перехода к регулируемой рыночной экономике в СССР : постановление Верхов. Совета СССР от 13 июня 1990 г. № 1558-1 // Ведомости Съезда народных депутатов СССР и Верховного Совета СССР. – 1990. – № 25. – Ст. 464. 15. Шаповал, Г. Ф. БССР в межвоенный период (1920–1930-е гг.) / Г. Ф. Шаповал, М. Г. Никитенко // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков (гл. ред.) [и др.]. – Минск, 2005. – Т. 1. – С. 292–313. 89 References: 1. Sociologists found out which periods in the country's history are the most interesting for Belarusians. BELTA. Available at: https://belta.by/society/view/sotsiologi-uznali-kakie-periody-vistorii-strany-naibolee-interesny-belorusam-543308-2023/ (accessed 25.06.2025) (in Russian). 2. Kalabekov I. G. Grain production in the USSR. The USSR and countries of the world in figures: reference publication. Moscow, 2025. Available at: https://su90.ru/cereals.html (accessed 25.06.2025) (in Russian). 3. 1985 Countries by Population. Available at: https://countries-bypopulation.fandom.com/wiki/1985_Countries_by_Population (accessed 25.06.2025). 4. General economic indicators of national economy development. National economy of the USSR in 1990: statistical yearbook. Moscow, 1991. Available at: https://istmat.org/node/435 (accessed 25.06. 2025) (in Russian). 5. Maslovskii L. How the USSR managed to stay ahead of the US in agriculture. Zvezda Media Group. Available at: https://tvzvezda.ru/news/201704280957-vq2g.htm (accessed 25.06.2025) (in Russian). 6. Pikhoya R. G. Moscow. Kremlin. Power. 1945–2005: in 3 volumes. Vol. 2: 1964–1985. Moscow, Novyi khronograf Publ., 2009. 224 p. (in Russian). 7. On changes in the system of agro-industrial complex management bodies: Decree of the Presidium of the Supreme Soviet of the USSR of November 22, 1985, no. 3613-XI. Vedomosti Verkhovnogo Soveta Soyuza Sovetskikh Sotsialisticheskikh Respublik [Bulletin of the Supreme Soviet of the Union of Soviet Socialist Republics], 1985, no. 48, art. 938 (in Russian). 8. On approval of the regulations on the State Agro-Industrial Committee of the USSR: Resolution of the Council of Ministers of the USSR of March 18, 1986, no. 335. Sobranie postanovlenii Pravitel'stva Soyuza Sovetskikh Sotsialisticheskikh Respublik. Otdel pervyi [Collection of Resolutions of the Government of the Union of Soviet Socialist Republics. Section one], 1986, no. 14, art. 87 (in Russian). 9. On changes in the system of agro-industrial complex management bodies of the country: Decree of the Presidium of the Supreme Soviet of the USSR of April 10, 1989 no. 10289-XI. Vedomosti Verkhovnogo Soveta Soyuza Sovetskikh Sotsialisticheskikh Respublik [Bulletin of the Supreme Soviet of the Union of Soviet Socialist Republics], 1989, no. 15, art. 107 (in Russian). 10. Korzhikhina T. P. The Soviet state and its institutions: November 1917 – December 1991. 2nd ed. Moscow, Russian State Humanitarian University, 1995. 418 p. (in Russian). 11. Fundamentals of the legislation of the Union of Soviet Socialist Republics and Union Republics on land of February 28, 1990, no. 1251–1. Vedomosti S"ezda narodnykh deputatov SSSR i Verkhovnogo Soveta SSSR [Bulletin of the Congress of People's Deputies of the USSR and the Supreme Soviet of the USSR], 1990, no. 10, art. 129 (in Russian). 12. Code of the Belarusian SSR on Land of January 15, 1991. Vedomosti Verkhovnogo Soveta BSSR [Bulletin of the Supreme Soviet of the BSSR], 1991, no. 2 (4), art. 11 (in Russian). 13. On approval of the Regulations on the State Commission of the Council of Ministers of the USSR for Foodstuffs and Procurement: Resolution of the Council of Ministers of the USSR of March 6, 1990 no. 48. ConsultantPlus Russia: reference legal system (accessed 11.07.2025) (in Russian). 14. On the Concept of the transition to a regulated market economy in the USSR: Resolution of the Supreme Soviet of the USSR of June 13, 1990 no. 1558-1. Vedomosti S"ezda narodnykh deputatov SSSR i Verkhovnogo Soveta SSSR [Bulletin of the Congress of People's Deputies of the USSR and the Supreme Soviet of the USSR], 1990, no. 25, art. 464 (in Russian). 15. Shapoval G. F., Nikitenko M. G. BSSR in the interwar period (1920–1930s). Republic of Belarus: encyclopedia. Vol. 1. Minsk, 2005, pp. 292–313 (in Russian). Дата паступлення артыкула 14.07.2025 Received 14.07.2025